фальклорныя сустрэчы “Не я б’ю – вярба б’е – за тыдзень Вялікдзень!”

24.04.2024

З 23 красвіка распачаліся фальклорныя сустрэчы “Не я б’ю – вярба б’е – за тыдзень Вялікдзень!” Удзельнікі краязнаўчага клуба "Беларуская хатка" мелі цудоўную магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі святкавання такіх значных і важных хрысціянскіх святаў, як Вербная нядзеля і Вялікдзень.
Дзеці не толькі дазналіся аб гісторыіі святкавання, але і прынялі ўдзел у майстар-класах па стварэнню святочнай паштоўкі, асноўным матывам якой сталі вербачка і яйка – галоўныя сімвалы святаў.
Сустрэчы адбыліся на базе ДУА “Маладзечанская школа №1 імя Янкі Купалы” , ДУА“Сярэдняя школа №5 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія №3 г. Маладзечна”.