Паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2022”

25.11.2022

24 лістапада ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” прайшоў паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2022”, прысвечанай Году гістарычнай памяці, у якой прынялі ўдзел 15 каманд. Тэма гульні - “Размова з мінулым”.
У фінал прайшло 8 каманд з наступных устаноў: ДУА “Гімназія № 3 г. Маладзечна", ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 4”, ДУА “Гімназія № 6 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна", ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна”, а таксама з УА Філіял "Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж" УА РІПА. Дзякуем усім за ўдзел і жадаем поспехаў у фінальнай гульні.