Фальклорнае свята "Свая хатка, як родная матка"

27.11.2022

25 лістапада ў дзяржаўнай установе "Дзіцячы цэнтр культуры "Расток" г. Маладзечна" прайшло фальклорнае свята "Свая хатка, як родная матка". На свяце дзеці не толькі спявалі песні, а яшчэ пазнаёміліся з прыладамі побыту нашых продкаў і звязанымі з імі прыкметамі. Мерапрыемства атрымалася душэўным і цёплым.