Дабрачынная акцыя “Спяшайцеся тварыць дабро”

30.11.2022

30 лістапада ў ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі г. Маладзечна” адбылася гульнёва-забаўляльная праграма пад назвай “Казачная вандроўка”. Гэта адно з мерапрыемстваў у рамках дабрачыннай акцыі “Спяшайцеся тварыць дабро”, якую штогод ладзяць супрацоўнікі дзіцячага цэнтра культуры “Расток”.
Перш чым адправіцца ў вандроўку, вырашылі выканаць “Сонечную зарадку”, бо ў дарозе з сонейкам цяплей, весялей і выпрабаванні лягчэй пераносяцца. А іх у дарозе было нямала, бо Баба Яга і Кікімара чынілі шмат розных перашкод. А Лісічка і Вадзяніца, наадварот, падтрымлівалі і забаўлялі дзяцей вясёлымі гульнямі і танцамі.
Завяршылася вандроўка вясёлым карагодам і салодкімі пачастункамі ад казачных герояў.