Фолк-party «Карагод круглы год»

12.12.2022

10 снежня супрацоўнікі дзіцячага цэнтра культуры "Расток" ладзілі фолк-party «Карагод круглы год» для навучэнцаў дзяржаўнай установы "Маладзечанскі дзяржаўны каледж". Сустрэча атрымалася не толькі па-хатняму цёплай, вясёлай, але і змястоўнай. Удзельнікі даведаліся аб традыцыях святкавання Каляд, Масленіцы, Вялікадня, Купалля, акунуліся ў атмасферу забаў на Пакроўскім кірмашы. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў спаборніцтвах, варажылі на лёс, "выпякалі" бліны ў печы, рабілі з іх "выцінанку", а затым весела танцавалі. На працягу ўсяго свята гучала родная мова, беларускія народныя песні, панаваў вясёлы зухаваты дух, таму што беларускі народ умее не толькі добра працаваць, але і з густам весяліцца.