Конкурсная інтэлектуальная гульня “Эрудыт-2022”
15.12.202215 снежня ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбыўся фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт-2022”, прысвечанай Году гістарычнай памяці. Тэма гульні – “Размова з мінулым”. За тытул самай эрудыраванай змагаліся 8 каманд з агульнаадукацыйных устаноў горада: “Волаты” (гімназія №3), “Зорум” (сярэдняя школа №4), “Факел” (гімназія №6), “Тутэйшыя” (гімназія №7), “Юныя патрыёты” (гімназія №10”), “Знаўцы з Вялікага Гасцінца” і “Прометей” (сярэдняя школа №14), “Нашчадкі Вітаўта” (Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж).
Пытанні фінальнай гульні былі аб славутых мясцінах, помніках архітэктуры, гістарычных падзеях горада Мінска і Мінскай вобласці. Асабліва важнае значэнне надавалася ведам пра мемарыяльныя комплексы часоў Вялікай Айчыннай вайны, такія як Трасцянец, Хатынь, Дальва.
Па выніках гульні ўсе каманды-ўдзельніцы фінала былі адзначаны дыпломамі фіналістаў, а кіраўнікі каманд – падзякамі. Дыплом пераможца, медалі і статуэтку ў выглядзе савы атрымала каманда "Волаты" дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія N3 г. Маладзечна", якая набрала 14 балаў з 18 магчымых. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў!