"Калядаваць - традыцыі свайго краю паважаць!"

17.01.2023

У калядныя дні прынята хадзiць у госці і віншаваць адзін аднаго са святам.
17 студзеня супрацоўнікі дзiцячага цэнтра культуры “Расток” вырашылі не адыходзіць ад народных традыцый .
Калядны гурт у складзе Зорканошы, Механошы, Казы, Мядзведзя, Пеўня і Цыганкі адправіўся ў вандроўку і завітаў у ДУ “Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.
Калектыў цэнтра цудоўна сустракаў калядоўшчыкаў і прымаў актыўны ўдзел у гульнях, жартах і забавах!