Абрадавае дзеянне "Калядаваць - традыцыі свайго краю паважаць"

19.01.2023

18 студзеня супрацоўнікі дзяржаўнай установы "Дзiцячы цэнтр культуры “Расток” г.Маладзечна" павіншавалі з Калядамі выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячы сад №6 г. Маладзечна".
Калядны гурт у складзе Зорканошы, Механошы, Казы, Мядзведзя, Пеўня і Цыганкі весела патанцаваў і пагуляў з усімі прысутнымі.
З вялікім захапленнем усе сустракалі калядоўшчыкаў і прымалі актыўны ўдзел у гульнях, жартах і забавах!