“Усім дарэчы Калядныя сустрэчы” - фальклорныя святы

23.01.2023

Удзельнікі клуба беларускай гульні “Весялінка” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” ладзілі фальклорныя святы “Усім дарэчы Калядныя сустрэчы”. Чаго тут толькі не было! Распачыналася свята невялікай тэатралізаванай мініяцюрай: Альжбета, Лявон і іх дачка Марылька рыхтаваліся да святочнай вячэры, сустракалі Калядоўшчыкаў, гулялі з Казой і шчыра частавалі гасцей. Усім прысутным была прапанавана інсцэніроўка казкі “Як Воўк калядаваць хадзіў”. А напрыканцы завіталі дзяўчаты, каб паваражыць на будучы лёс і паспяваць песні. Святы атрымаліся цёплымі, сардэчнымі і змястоўнымі.