“Калядныя варожбы” - фальклорнае свята

23.01.2023

На працягу цэлага тыдня ўдзельнікі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” ладзілі фальклорнае свята “Калядныя варожбы”. На працягу свята дзеці даведаліся пра традыцыі святкавання Каляд, пагулялі з Казой у разнастайныя гульні, патанцавалі з Мядзведзем, паваражылі, а таксама паспявалі вясёлыя калядныя песні.