"Раство і Каляды - цудоўныя святы" - фальклорнае свята

23.01.2023

Удзельнікі краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” дзіцячага цэнтра культуры "Расток" з задавальненнем вандравалі калядным гуртом з традыцыйнымі персанажамі: Казой, Мядзведзем, Пеўнем, Буслом. Яны віталі дзяцей і настаўнікаў Каляднай Зоркай і шчыра віншавалі са святам, за што нязменна атрымлівалі пачастункі, добрыя ўсмешкі і шчырыя апладысменты.