Любімыя святы беларусаў – Каляды

23.01.2023

Вось і завяршыліся самыя ўрачыстыя і любімыя святы беларусаў – Каляды. Шмат вясёлых песень, цікавых забаў, незвычайных прыгод і смачных пачастункаў штогод прыносяць яны дзецям.На працягу цэлага тыдня ўдзельнікі клубаў фальклорнага накірунку дзіцячага цэнтра культуры “Расток” ладзілі святочныя вечарыны і калядныя вандраванні для навучэнцаў пачатковых класаў устаноў адукацыі горада Маладзечна. Тут можна было не толькі адпачыць і павесяліцца, але і даведацца пра традыцыі святкавання беларускіх Каляд, каб захаваць іх, а пазней перадаць сваім нашчадкам у спадчыну.