Свята беларускай нацыянальнай кухнi “Фэсцік па-беларуску”

17.02.2023

17.02.2023 дзiцячы цэнтр культуры «Расток» ладзіў фэст. Але, не проста фэст, а свята беларускай нацыянальнай кухнi “Фэсцік па-беларуску”. Падмуркам яго правядзення сталі народныя традыцыі і звычаі.
Песні,жарты,тэатралізаваныя замалёўкі,народныя гульні надавалі святу самабытнасць і непаўторны беларускі каларыт.
Удзельнікі і госці свята мелі магчымасць не толькі павесяліцца, але і пазнаёміцца з традыцыямі правядзення беларускіх святаў.