Масленічнае гулянне “Аперацыя “Масленка”

01.03.2023

У гэтым годзе з 20 по 26 лютага на Беларусі адзначалася свята Масленіца. 25 лютага народны жартоўны гурт “Тары-Бары” і вакальны калектыў “Талака” дзяржаўнай установы "Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” ладзілі масленічнае гулянне “Аперацыя “Масленка” ў санаторыі “Спутнік”, які знаходзіцца на беразе возера Нарач.
Нягледзячы на снежнае надвор’е, жадаючых павесяліцца, пакаштаваць бліноў і прыняць удзел у конкурсах і забавах было шмат. Свята запомнілася ўсім прысутным вясёлымі песнямі, танцамі, гульнямі, жартамі і цудоўным настроем.