Гульнёвая праграма "Вясну сустракаем - весела гуляем"

20.03.2023

Гульня - самы лепшы сродак дзіцячых зносін. 17 сакавіка метадыст Анжаліка Іванаўна Каралевіч разам з клубам беларускай гульні "Весялінка" дзіцячага цэнтра культуры "Расток" ладзілі гульнёвую праграму "Вясну сустракаем - весела гуляем" у ДУА "Гімназія N10 г. Маладзечна". Дзеці гімназіі знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі, такiмi як "Чаўнок", Явар", "Пацяг" і іншымі.