Тэатралізаванае свята “Фарбы вясны ў народным календары”

27.03.2023

На працягу тыдня з 20.03 па 24.03 дзіцячы цэнтр культуры “Расток” ладзіў тэатралізаванае свята “Фарбы вясны ў народным календары”.
У ўдзельнікаў клубаў і аб’яднанняў была магчымасць не толькі пазнаёміцца з традыцыямі правядзення такіх святаў, як Гуканне вясны, Саракі, Благавешчанне, Вербная нядзеля, Юр’я, але і прыняць актыўны ўдзел у іх святкаванні.
Падкідваючы ўгару галёпы і спяваючы песенькі-вяснянкі, дзеці запрашалі хутчэй прыйсці вясну з сонейкам і цяплом.
На Саракі ўслаўлялі птушак і ладзілі птушыныя гульні.
Бусел, які па старажытных уяўленнях прылятаў на Благавешчанне, расказваў дзецям пра народныя прыкметы. А вось вербныя галінкі нагадалі, што праз нядзельку пасля Вербнай наступіць свята - Вялікдзень.
Напрыканцы, усіх прысутных парадаваў “птушыны аркестр”, а дружны карагод наблізіў прыход вясны.