Абрадавая дзея ”Велікодныя замалёўкі”

21.04.2023

Для ўдзельнікаў краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” стала добрай традыцыяй святкаванне Вялікадня.
Вось і ў гэтым годзе дзеці падрыхтавалі абрадавую дзею ”Велікодныя замалёўкі”, якая прайшла 19 і 20 красавіка ў ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа N 1 імя Янкі Купалы”, ДУА “Гімназія N 3 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа N 5 г. Маладзечна”.
На працягу мерапрыемства дзеці спявалі песні і прыпеўкі, гулялі ў гульні, такія як: “у біткі", "яечка пад шапкай", качанне яек з горкі.
Свята атрымалася цёплым і светлым!