Тэатралізаванае свята “Вялікае свята Вялікдзень”

28.04.2023

Лічыцца, што Вялікдзень святкуецца сорак дзён. Таму ўдзельнікі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” 26 , 27 і 28 красавіка адзначалі тэатралізаванае свята “Вялікае свята Вялікдзень”. Мерапрыемствы адбыліся ў ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 6 г. Маладзечна імя С.Т. Дзямешка”, ДУА “Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна”. Свята атрымалася вельмі вясёлае, па-хатняму цёплае, радаснае. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў тэатралізацыі, спявалі песні, гулялі ў гульні. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі пачастункі ад гаспадыні.