Фальклорнае асарці “Народны калейдаскоп"

28.04.2023

27 і 28 красавіка супрацоўнікі дзіцячага цэнтра культуры “Расток” г. Маладзечна ладзілі фальклорнае асарці “Народны калейдаскоп” у ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія №10 г. Маладзечна” і ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна”.
У госці да дзяцей завітала Гаспадыня з кошыкам народных скарбаў – прадметамі і атрыбутамі каляндарна-абрадавых беларускіх святаў. Як у сапраўдным калейдаскопе, на сцэне змяняліся ўсе чатыры пары года. А разам з імі – абрадавыя дзеі, традыцыйныя гульні і песні. Не абышлося без кірмашовых тэатралізаваных замалёвак і гарэзлівых прыпевак, якія вельмі ўдала выконвалі маленькія артысты з клуба беларускай гульні “Весялінка”. Свята атрымалася змястоўным і вясёлым.