Экспрэс-конкурс “Гліняны цуд”

30.05.2023
27 мая ў рамках адкрытага фестывалю беларускай дзіцячай творчасці “Скарбы роднага краю” адбыўся экспрэс-конкурс “Гліняны цуд”. У конкурсе прынялі ўдзел дзеці ад 6 да 10 год з Маладзечна, Смаргоні, Ракава, Мінску і Мінскага раёна. У адпаведнасці з умовамі экспрэс-конкурсу неабходна было за гадзіну зрабіць з гліны прадмет беларускага посуду (кубак, талерка, збанок і інш.) і размаляваць яго фарбамі. Пераможцы атрымалі дыпломы I, II, III ступеняў.
Віншуем удзельнікаў! Дыплом I ступені: Верацельнік Аліса, Мікуліч Вікторыя, Піскун Зміцер.
Дыплом II ступені: Тумар Эвеліна, Дробыш Дар’я, Бартош Дар’я, Кранкоўская Ева, Лазоўская Ксенія.
Дыплом ІII ступені: Казак Арцём, Буткевіч Дарына, Бараноўская Сафія, Каркотка Вікторыя.

Усім жадаем далейшых перамог!