Творчая прастора для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток”

12.06.2023

Для тых, хто цікавіцца беларускай творчасцю, 9 чэрвеня 2023 года ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі (г. Маладзечна) у рамках XXII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023” была арганізавана работа творчай прасторы для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток”. Ініцыятарам праекта сталі супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”.
На працягу работы творчай прасторы кожны жадаючы мог знайсці занятак па густу. Удзельнікі радавалі ўсіх аматараў беларускай мовы звонкай песняй, трапным гумарам, прыгожымі вершамі беларускіх паэтаў. Канцэртная праграма распачалася тэатралізаванай тэматычнай замалёўкай. Сваім майстэрствам дзяліліся дзіцячыя творчыя калектывы і асобныя выканаўцы не толькі з горада Маладзечна, але і з Мінска, Мінскага раёна, горада Смаргонь Гродзенскай вобласці, аграгарадка Аношкі Нясвіжскага раёна, гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна.
Усе ўдзельнікі канцэртнай праграмы былі адзначаны падзякамі за ўдзел у творчай прасторы, любоў да нацыянальнай культуры і папулярызацыю беларускага мастацтва.