Прастора для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток”

12.06.2023

На арт-зоне “Беларуская маляванка” творчай прасторы для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток” дзіцячага цэнтра культуры “Расток” самыя маленькія размалёўвалі каляровымі алоўкамі і маркерамі традыцыйныя ўзоры. Старэйшыя дзеці маглі наведаць майстар-клас па выцінанцы і стварыць традыцыйны ўзор, а таксама папрацаваць з глінай.
Для тых, хто любіць танцаваць быў арганізаваны майстар-клас па народных танцах і беларускі флэшмоб.
На стылізаванай фотазоне “Беларуская хатка” можна было зрабіць памятныя фотаздымкі, а на пляцоўцы фэйс-арт – нанесці каларытны беларускі арнамент на памяць аб нацыянальным фестывалі.
Кожны, хто пабываў на творчай прасторы, нібы апынуўся ў беларускім асяроддзі, атрымаў цудоўны настрой і задавальненне ад пануючай атмасферы.