Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2023”

19.09.2023

16 верасня народны жартоўны тэатр “Тары-Бары” дзяржаўнай установы "Дзіцячы цэнтр культуры "Расток" г. Маладзечна" завітаў у Салігорск з тэатралізаванай гульнёвай праграмай “Весяліцца – не журыцца!” на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2023”. Жыхары горада і шматлікія госці, якія пабывалі на гульнёвым падворку, з задавальненнем вызначалі навобмацак садавіну і гародніну, адбіралі яблыкі ад груш, ставілі чыгунок з бульбай у печ, дэманстравалі свой спрыт. А за гэта кожны атрымліваў салодкія пачастункі. Усюды панаваў добры настрой, беларускі каларыт і народная музыка.