Фальклорныя сустрэчы "Хто хоча мову родную знаць, просім у "Расток" завітаць!"

29.09.2023

Каб ушанаваць родную мову і народную спадчыну, 28 верасня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры "Расток" правялі фальклорныя сустрэчы "Хто хоча мову родную знаць, просім у "Расток" завітаць!". Яны наведалі ДУА "Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы", ДУА "Сярэдняя школа № 5 г. Маладзечна" і ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна" з тэатралізаванай казкай “Лясная школа”. Удзельнікамі сустрэч сталі выхаванцы клубных фарміраванняў фальклорнага накірунку. Падчас свята дзеці разам з Ляснымі Зверанятамі вучыліся ў Школе, пабудаванай на палянцы: збіралі і лічылі яблыкі, адбіралі ядомае ад неядомага, займаліся фіззарадкай, практыкаваліся ў размове на беларускай мове. Толькі Воўк з Лісіцай ленаваліся, у школу не спяшаліся. За што і трапілі ў пастку. Але сяброўства ўсё ж перамагло. Добрыя Звераняты пашкадавалі іх і вызвалілі з палону, а Воўк і Лісіца паабяцалі ўзяцца за навуку. Усё скончылася вясёлым гарэзлівым танцам, які прапанавала Зайка.