Фальклорныя сучтрэчы “Хто хоча мову родную знаць, просім у “Расток” завітаць”

29.09.2023

Фальклорныя сучтрэчы “Хто хоча мову родную знаць, просім у “Расток” завітаць” прадаўжаюцца. 29.09.2023 да нас завіталі самыя маленькія гледачы – выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад № 4 г. Маладзечна”, ДУА “Дзіцячы сад № 6 г. Маладзечна”, ДУА “Дзіцячы сад № 26 г. Маладзечна”. Сустрэча з казкай “Лясная школа” прыйшлася дзецям да спадобы. Акрамя станоўчых эмоцый, юныя гледачы атрымалі магчымасць далучыцца да беларускай мовы і культуры, што з’яўляецца добрым падмуркам, на якім вырастае пачуццё любові да роднага краю.