Квэст “АрТМОлоСФЕРА”

20.10.2023

20 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” прынялі ўдзел у творчай сустрэчы маладых спецыялістаў Маладзечанскага раёна, якая прайшла ў выглядзе квэста “АрТМОлоСФЕРА”. Каб быць сапраўдным беларусам, патрэбна ведаць святы, абрады і традыцыі сваёй краіны, таму для лакацыі пад назвай “Наша роднае – беларускае народнае”, была выбрана фальклорная тэма. На ёй удзельнікаў чакалі выпрабаванні. Спачатку, па беларускай традыцыі, усім патрэбна было прайсці пад ручніком і загадаць жаданне. Далей маладым спецыялістам прапанавалі суаднесці выявы народных святаў з адпаведнай парой года, калі яны адбываліся. Акрамя таго, усе жадаючыя маглі навучыцца танцу “Кракавяк”. Апошнім выпрабаваннем стала фотасесія з элементамі народнага касцюма і прыладамі побыта беларусаў. Усе каманды годна выканалі заданні і атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і магчымасць адчуць сябе сапраўдным беларусам.