Фальклорнае свята “КірмашОК - ГаспадарОК”

27.10.2023

Асенні перыяд – самая спрыяльная пара для правядзення кірмашоў на Беларусі. Таму спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” рашылі не адступаць ад народнай традыцыі і 26.10.2023 наведаліся ў ДУ “Сярэдняя школа № 11 г. Маладзечна” з фальклорным святам “КірмашОК - ГаспадарОК”.
«А ўжо на нашым кірмашы – усяго, што хочаш ад душы!». Тут можна было і бульбачкі прыдбаць, і з бульбачкай паскакаць. Пад ручнічок прайсці – сабе пару знайсці. Байку пра карову паслухаць. С Фядосам, які на коніку на свята завітаў, пагуляць, а з Лявоніхай ды Сымоніхай пажартаваць.
На працягу ўсяго свята іграў гармонік, гучалі прыпеўкі і жартоўныя песні. Дзеці ад усёй душы забаўляліся і весяліліся. Акрамя станоўчых эмоцый, удзельнікі свята мелі магчымасць пашырыць свае веды аб гандлёва-гульнёвых традыцыях продкаў.