Фальклорная сустрэча "Чароўнае кола беларускіх святаў"

04.11.2023

3 лістапада спецыялісты дзяржаўнай установы "Дзіцячы цэнтр культуры "Расток" г. Маладзечна" наведалі ўстанову адукацыі "Маладзечанскі дзяржаўны каледж", дзе арганізавалі фальклорную сустрэчу "Чароўнае кола беларускіх святаў" для навучэнцаў, у тым ліку для непаўналетніх падуліковай катэгорыі. Сустрэча атрымалася цёплай, змястоўнай і вясёлай. Яна дазволіла далучыцца да роднай мовы і традыцыйнай беларускай культуры.