Фестываль-конкурс "ДВиЖ"

10.11.2023

9 лістапада 2023 года спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе "ДВиЖ" сярод моладзі, якая навучаеца ва ўстановах адукацыі горада Маладзечна. На лакацыі “Наша роднае – беларускае народнае” удзельнікаў чакалі выпрабаванні. Спачатку ўсім патрэбна было прайсці пад ручніком і загадаць жаданне, затым суаднесці выявы народных святаў з адпаведнай парой года. Акрамя таго, усе жадаючыя маглі навучыцца танцу “Кракавяк”. Апошнім выпрабаваннем стала фотасесія з элементамі народнага касцюма і прыладамі побыту. Усе каманды добра выканалі заданні і атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і магчымасць адчуць сябе сапраўдным беларусам.