Фальклорнае свята “КірмашОК - ГаспадарОК”

15.11.2023

14 лістапада спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” разам з удзельнікамі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба народнай гульні “Весялінка” і краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” ладзілі фальклорнае свята “КірмашОК - ГаспадарОК” у ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Маладзечна”.
Тут можна было і ў “Бабін нос” пагуляць, і сцэнку пра спрытнага злодзея паглядзець. З цыганкай паваражыць ды патанцаваць.
На свяце панавала вясёлая і дабразычлівая атмасфера. Дзеці і дарослыя атрымалі шмат станоўчых эмоцый.