Паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2023”

17.11.2023

16 лістапада ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” прайшоў паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт -2023”, прысвечанай Году міру і стварэння. У гульні прынялі ўдзел 12 каманд, якія прадстаўлялі ўстановы адукацыі не толькі горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і горада Вілейка. Тэма гульні - “Заўсёды ў памяці народнай”.
У фінал прайшло 7 каманд з наступных устаноў: ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа № 4”, ДУА “Гімназія № 7 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 10 г. Маладзечна", дзве каманды з ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна”, а таксама каманда з Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза. Дзякуем усім за ўдзел і жадаем поспехаў у фінальнай гульні.