Фальклорнае свята “КірмашОК - ГаспадарОК”

21.11.2023

З 15 па 20 лістапада спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” наведалі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Маладзечна”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 3 г. Маладзечна”, ДУА “Гімназія № 6 г. Маладзечна”, дзе разам з удзельнікамі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі”, клуба народнай гульні “Весялінка” і краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” правялі фальклорнае свята “КірмашОК - ГаспадарОК”.
Свята атрымалася цёплым, змястоўным і вясёлым. Яно дазволіла далучыцца да роднай мовы і традыцыйнай беларускай культуры. Дзеці і дарослыя атрымалі шмат станоўчых эмоцый.