Фальклорная праграма “КірмашОК-ГаспадарОК”

24.11.2023

24 лiстапада 2023 года спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” прынялі ўдзел у выязным паседжанні экспертнай рабочай групы па пытаннях рэалізацыі гендэрнай палітыкі пры Мінскім аблвыканкаме. Фальклорная праграма “КірмашОК-ГаспадарОК” прайшла ў ДУА “Пачатковая школа № 15 г. Маладзечна”.
Маленькія гледачы праз гульні, жарты і песні знаёмілiся з народнымі звычаямі і традыцыямі, далучалiся да беларускай спадчыны.