Фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт-2023”

30.11.2023

З0 лістапада ў дзяржаўнай установе “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбыўся фінал конкурснай інтэлектуальнай гульні “Эрудыт-2023”, прысвечанай Году міра і стварэння. Тэма гульні – “Заўсёды ў памяці народнай”.
За перамогу змагаліся 6 каманд з агульнаадукацыйных устаноў горада Маладзечна: “Зорум” (ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №4), “Тутэйшыя” (ДУА “Гімназія №7 г. Маладзечна”), “Полымя” (ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Маладзечна”), “Юныя патрыёты” (ДУА “Гімназія №10 г. Маладзечна”), “Прометей” (ДУА “Сярэдняя школа №14 г. Маладзечна), “Авангард” (ДУ “Маладзечанскі гандлёва-эканамічны каледж” Белкаапсаюза).
Удзельнікі гульні мелі магчымасць праверыць свае веды пра знакамітых людзей, месцы і падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках гульні ўсе каманды-ўдзельніцы фінала былі адзначаны дыпломамі, а кіраўнікі каманд – падзякамі. Дыплом пераможца, медалі і статуэтку ў выглядзе савы атрымала каманда "Зорум" дзяржаўнай установы адукацыі "Маладзечанская сярэдняя школа № 4", якая набрала 16 балаў з 18 магчымых. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў!