Тэатралізаванае свята “Казкі любяць усе на свеце - і дарослыя, і дзеці”

14.12.2023

З 4 па 12 снежня ўдзельнікі музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” дзяржаўнай установы "Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна" ладзілі тэатралізаванае свята “Казкі любяць усе на свеце - і дарослыя, і дзеці”. Казка - адна з крыніц народнай мудрасці. А, самае галоўнае, што разам з казкай дзеці лепш засвойваюць беларускія традыцыі і звычаі, вучацца адрозніваць дабро і зло, спачуваць героям у складаных выпадках. Менавіта таму і была выбрана такая тэматыка для свята. Дзецям прыйшлося да спадобы пераўвасабленне ў герояў такіх беларукіх народных казак як: "Пчала і Муха", "Каток - залаты лабок", "Зайкава хатка". Свята выдалася вясёлым і змястоўным. Дзеці не толькі паспрабавалі сябе ў ролі артыстаў, але і даведаліся шмат цікавага пра народныя казкі.