Фальклорныя сустрэчы “Беларуская хата пацехамі багата"

14.12.2023

З 7 па 12 снежня ў дзяржаўных установах адукацыі "Гімназія №3 г. Маладзечна", "Сярэдняя школа №5 г. Маладзечна", "Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна" адбыліся фальклорныя сустрэчы пад назвай “Беларуская хата пацехамі багата". У імправізаванай хаце сабраліся ўдзельнікі клуба беларускай гульні “Весялінка” дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” пазабаўляцца і розуму набрацца. Успаміналі народныя мудраслоўі, лічылкі, заклічкі, забаўлянкі, калыханкі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні і спявалі жартоўныя песні. Не абышлося без невялікага аркестра шумавых інструментаў, які падымаў настрой прысутным.