Калядная вандроўка да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад № 9 г. Маладзечна”

18.01.2024
Спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры” “Расток” г. Маладзечна” адправіліся ў калядную вандроўку да выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад № 9 г.Маладзечна”, каб пазнаёміць дзетак з традыцыямі святкавання Калядаў на Беларусі.
Калядны гурт на чале з Зорканошай, Казой, Пеўнем, Мядзведзем добра пацешыў дзетак.
Дзеці з задавальненнем гулялі, жартавалі, скакалі разам з Козачкай, ладзілі аркестр шумавых інструментаў.
Гаспадар паднімаў настрой усім прысутным цудоўнай ігрой на гармоніку. Адным словам, было весела!
Калядныя сустрэчы прыйшліся ўсім дарэчы!