Урачыстае і любімае свята беларусаў – Каляды

19.01.2024

Вось і завяршылася самае ўрачыстае і любімае свята беларусаў – Каляды. Шмат вясёлых песень, цікавых забаў, незвычайных прыгод і смачных пачастункаў штогод прыносіць яно дзецям. На працягу цэлага тыдня спецыялісты дзіцячыга цэнтра культуры “Расток” ладзілі шэраг святочных мерапрыемстваў разам з выхаванцамі ўстановы: клуб беларускай гульні “Весялінка”, музычна-паэтычны клуб “Вытокі” і краязнаўчы клуб “Беларуская хатка”. Каляды ладзіліся як у самой установе, так і ва ўстановах адукацыі горада: сярэдняй школе №1, сярэдняй школе №2 , гімназіі №3, сярэдняй школе №5, сярэдняй школе № 11. Тут можна было не толькі адпачыць і павесяліцца, але і даведацца пра традыцыі святкавання беларускіх Каляд.