Моўнае свята “Сказаў, як звязаў”

19.02.2024

Удзельнікі краязнаўчага клуба “Беларуская хатка” дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” пачалі ладзіць шэраг святаў, прысвечаных Дню беларускай мовы.
Нездарма ў народзе кажуць: “Чалавек без Радзімы, як дрэва без каранёў”.
Любоў да сваёй Радзімы патрэбна выхоўваць з маленства: праз вершы, песні, беларускія гульні. Усё гэта і прадэманстравалі дзеці на моўным свяце “Сказаў, як звязаў”.
Гарэзлівы гармонік запрашаў у вясёлыя гулі і скокі. Вельмі павесялілі ўсіх прысутных Баба Еўка і дзед Тамаш тэатралізаванай замалёўкай. Мацейка-грамацейка, які завітаў на свята прапанаваў ціка