Свята беларускай мовы “Мова матчына малым у спадчыну”

22.02.2024

21 лютага ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” адбылося свята беларускай мовы “Мова матчына малым у спадчыну”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Яго ўдзельнікамі сталі маленькія выхаванцы дзіцячых садоў №4 і №6, для якіх падарожжа па старонках беларускай мовы пачалося з прывітання па-беларуску і выпечкі хлеба. Але перад тым, як пасадзіць цеста ў печ, дзеці сімвалічна зразалі каласкі сярпом, абмалацілі цапамі, змалолі ў муку, прасеялі і замясілі цеста. Затым хлебам-соллю сустракалі госця – Лявона на кані. Разам з ім і пачалася вандроўка. Па дарозе дзецям сустракаліся розныя героі: Баба Яга, Лісіца-Хітрыца, Бусел. Яны гулялі з дзецьмі ў народныя гульні, загадвалі загадкі, чынілі перашкоды.
Але маленькія вандроўнікі з усім справіліся, а яшчэ зладзілі музычны аркестр. Напрыканцы на свята завітала дзяўчынка Весялінка, якая навучыла ўсіх беларускаму танцу. Свята атрымалася змястоўным і падаравала ўсім добры настрой.