Інтэрактыўная праграма "Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску"

22.02.2024

21 лютага спецыялісты дзяржаўнай установы "Дзіцячага цэнтра культуры “Расток” г.Маладзечна" правялі інтэрактыўную праграму “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, прысвечаную Дню роднай мовы для ўдзельнікаў фальклорнага аб’яднання “Беларуская спадчына” . Праграма адбылася ў ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна”. У ведах па беларускай мове спаборнічалі чатыры каманды: “Буслікі”, “Васількі”, “Сонейка” і “Званочкі”. Гульня складалася з чатырох тураў – “Моўны тур”, “ЛітараТур”, “Беларускія народныя святы” і “Казкі”. Каманды па чарзе выбіралі пытанні, адказвалі на іх і атрымлівалі балы. Зараз можна было атрымаць 10, 20, 30, 50, ці 70 балаў у залежнасці ад складанасці пытання. Мацнейшай стала каманда “Званочкі”, якая набрала 220 балаў. Па выніках гульні ўсе каманды былі адзначаны дыпломамі.