Забаўляльныя праграмы “Народныя забавы для гульнёвай справы”

06.03.2024

На працягу тыдня з 26 лютага па 1 сакавіка спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” разам з выхаванцамі клуба беларускай гульні “Весялінка” ладзілі тэатралізаваныя забаўляльныя праграмы “Народныя забавы для гульнёвай справы”. Святкаванні адбыліся ва ўстановах адукацыі горада: гімназіі №3, сярэдняй школе №5 і сярэдняй школе №11. Разам з Гаспадыняй госці спасцігалі беларускія мудраслоўі, вучыліся разумець народны гумар, гулялі ў беларускія народныя гульні. Не абышлося без вясёлых песень і прыпевак. Ніхто на свяце не застаўся без увагі.