Вулічнае гулянне “Масленічная перазагрузка”

18.03.2024

15.03.2024 года на базе дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” адбылося вулічнае гулянне “Масленічная перазагрузка”.
Навучэнцы УА ”Маладзечанскі дзяржаўны каледж” не толькі пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Масленіцы, але і сталі актыўнымі ўдзельнікамі свята.
Тут можна было паўдзельнічаць у мадэльным агенстве ад “ЧучЭлла”, якім кіравалі Пудзіла з Марфушай, пагуляць у традыцыйныя масленічныя гульні, і нават пакатацца на кані, якім кіраваў Мацей-грамацей.
Цыганкі варажылі, кухарка прапанавала спячы бліны-аладкі, адным словам, усё ішло сваім парадкам.
Самым урачыстым момантам свята стаў выхад Масленіцы з колам - сімвалам вясны і сонца, упрыгожаным рознакаляровымі стужкамі.
Масленіца павіншавала ўсіх са святам і запрасіла ў карагод.
Закончылася гулянне традыцыйна: спальваннем пудзіла.