Вулічнае гулянне “Масленічная перазагрузка”

19.03.2024

16 сакавіка народны жартоўны гурт “Тары-Бары” і народны вакальны калектыў “Талака” дзяржаўнай установы "Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” ладзілі вулічнае гулянне “Масленічная перазагрузка” ў санаторыі “Беларусачка”, які знаходзіцца на беразе ракі Свіслач.
Жадаючых павесяліцца, пакаштаваць бліноў і прыняць удзел у конкурсах і забавах было шмат.
Свята запомнілася ўсім прысутным вясёлымі песнямі, танцамі, гульнямі, жартамі і цудоўным настроем.