Фальклорнае свята “Вянок вясновых святаў”

25.04.2024

З 22 красавіка спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” пачалі ладзіць фальклорнае свята “Вянок вясновых святаў”.
У ўдзельнікаў музычна-паэтычнага клуба “Вытокі” была магчымасць не толькі пазнаёміцца з традыцыямі правядзення такіх святаў, як Гуканне вясны, Саракі, Благавешчанне, Юр’я, але і прыняць актыўны ўдзел у іх святкаванні.
Спяваючы песенькі-вяснянкі, дзеці запрашалі хутчэй прыйсці вясну з сонейкам і цяплом.
На Саракі ўслаўлялі птушак, ладзілі птушыныя гульні, паказвалі цікавую інсцэніроўку. На Благавешчанне спявалі песню Буслу, які па традыцыі прылятаў на Беларусь да 7 красавіка. Напрыканцы, усіх прысутных парадаваў дружны аркестр, які наблізіў прыход вясны.