Гульнёва-забаўляльная праграма “Вясновыя забавы”

30.04.2024

Спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток”
г. Маладзечна” разам з удзельнікамі фальклорнага аб’яднанне “Беларуская спадчына” ладзілі гульнёва-забаўляльную праграму “Вясновыя забавы”. Усе прысутныя атрымалі магчымасць не толькі пазабаўляцца, але і пазнаёміцца з традыцыямі святкавання вясновых святаў. Галоўныя героі - Вясна, Гаспадар Янка, Гаспадыня Аленка і Буслік, запрашалі дзяцей вадзіць карагод, спяваць песні, гуляць у гульні. Напрыканцы свята вербныя галінкі нагадалі дзецям, што праз 7 дзён адбудзецца самае галоўнае свята вясны - Вялікдзень!