Велікодныя віншаванні
10.05.2024Валачобнікі - людзі добрыя,
госці знатныя, недакучныя.
Нячаста бываюць, нямнога просяць - толькі ў гадочак адзін разочак!
На Вялікдзень!
Вось і ўдзельнікі краязнаўчага клуба «Беларуская хатка» вырашылі не парушаць народных традыцый і адправіліся з велікоднымі віншаваннямі ў ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа N 1 імя Янкі Купалы», ДУА «Гімназія N 3 г. Маладзечна», ДУА «Сярэдняя школа N 5 г. Маладзечна».
У дзяцей была цудоўная магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі святкавання Вялікадня, прыняць удзел у валачобным абрадзе, а таксама падарыць добры настрой усім прысутным.