Творчая прастора для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток”

19.06.2024

14 чэрвеня 2024 года ў парку культуры і адпачынку імя Перамогі (г. Маладзечна) у рамках XXIIІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2024” супрацоўнікамі дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” была арганізавана работа творчай прасторы для дзяцей і падлеткаў “Беларускі АРТ-куток”.
На творчай прасторы гучалі беларускія песні, вершы і музыка, ствараючы святочны каларыт. Сваім майстэрствам дзяліліся юныя выканаўцы і творчыя калектывы з Маладзечна і Маладзечанскага раёна, Мінска, Мінскага раёна, гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна, з горадоў Любань Мінскай вобласці і Смаргонь Гродзенскай вобласці.
Кожны жадаючы мог знайсці занятак па густу. Былі арганізаваны беларускі флэшмоб, майстар-класы па народных танцах, беларускія гульні рознага накірунку: народныя, рухавыя і інтэлектуальныя.
На арт-зоне “Беларуская маляванка” самыя маленькія наведвальнікі размалёўвалі каляровымі алоўкамі і маркерамі традыцыйныя ўзоры, беларускія карцінкі і вялікую агульную мегаразмалёўку. Старэйшыя дзеці маглі паўдзельнічаць у разнастайных майстар-класах па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
На пляцоўцы фэйс-арт можна было нанесці каларытны беларускі арнамент на памяць аб нацыянальным фестывалі, а яшчэ зрабіць стыльнае фота на тэматычнай фотазоне.
Кожны наведвальнік творчай прасторы на некаторы час апынуўся ў беларускім асяроддзі і атрымаў цудоўны настрой і задавальненне ад пануючай атмасферы.

поделиться в: