Квэст “АрТМОлоСФЕРА”

02.07.2024

29 чэрвеня 2024 года ў спартыўна-забаўляльным цэнтры “Олимпик-2011” адбыўся квэст “АрТМОлоСФЕРА”, які праходзіў у рамках Мінскага абласнога спартыўна-культурнага мерапрыемства для маладых спецыялістаў “Время выбрало нас”, прысвечанага Дню моладзі і студэнцтва. Спецыялісты дзяржаўнай установы “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна” віталі каманды на лакацыі “Наша роднае – беларускае народнае”, дзе удзельнікаў чакалі выпрабаванні. Патрэбна было загадаць жаданне і прайсці пад ручніком, суаднесці выявы народных святаў з адпаведнай парой года, калі яны адбываліся. Апошнім выпрабаваннем стала развучванне беларускага народнага танца “Кракавяк”. Па жаданню можна было зрабіць фотаздымкі на тэматычнай фотазоне. Усе каманды выдатна справіліся з заданнямі.

поделиться в: