Ттрэнінг па вырабу вянкоў з жывых кветак "Кветачкi звіваем"

09.07.2024

6 ліпеня спецыялісты дзіцячага цэнтра культуры “Расток” завіталі на базу адпачыку “Алеся” для таго, каб усе адпачываючыя змаглі акунуцца ў таямнічую атмасферу купальскіх гулянняў. На святочнай пляцоўцы перад тэатралізаваным прадстаўленнем адбыўся трэнінг па вырабу вянкоў з жывых кветак "Кветачкi звіваем", дзе дзеці і дарослыя вучыліся плесці купальскія вянкі, пасля чаго адбыўся конкурс на лепшы купальски вянок, пераможцы былi ўзнагароджаны памятнымі падарункамi і дыпомамі. Дзяўчаты красаваліся ў прыгожых вяночках і рабілі фота на памяць. Яскравым фіналам свята стала запальванне вогнішча і традыцыйнае пусканне вяночкаў на ваду.

поделиться в: